БЕЛАРУСКІЯ МАСТАЦКІЯ ТРАДЫЦЫІ САЛОМАПЛЯЦЕННЯ

БЕЛАРУСКІЯ МАСТАЦКІЯ ТРАДЫЦЫІ САЛОМАПЛЯЦЕННЯ

Носьбіт НКС — Свірская Валянціна Казіміраўна 1967 г.н.,, жыхарка в. Паляны

(загадчык аддзела рамёстваў і традцыйнай культуры г. Ашмяны Дзяржаўнай установы культуры “Ашмянскі раённы цэнтр культуры” )

Рамяству навучылася ад маці Савёнак Феліцыі Казіміраўны (1927 г.н.) у в. Паляны. Далаей папаўняла свае веды  ў 2004 годзе на курсах павышэння кваліфікацыі ў г. Гродна.

Працуе ў тэхніках: аб’ёмнае і пласкасное пляценне.

Вырабы: птушачкі, лялечкі, сухарніцы, кошыкі, шляпы, маска казы. Вырабы майстрыхі выкарыстоўваюцца у выставачнай дзейнасці і якасці сувеніраў. Пачынаючы з 1999 года неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі раённага і абласнога ўзроўня за адраджэнне традыцыйных нацыянальных рамёстваў, у тым ліку і саломапляценне. Сярод узнагарод Валянціны Казіміраўны: Лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 2008 года.

Прокрутить вверх