28 лістапада 2024 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося адкрыцце справаздачнай выстаўкі майстроў народнай творчасці і мастакоў Ашмянскага раёна «Калейдаском традыцый».

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена звыш 250 работ традыцыйнай мастацкай творчасці: саломапляценне, вязанне штуцікам, ткацтва паясоў, тэкстыльная лялька, кераміка, батык і іншае.

Наведвальнікі змаглі не толькі ўбачыць рукатворныя цуды ад майстроў і мастакоў, але і паўдзельнічаць у майстар-классах па саломапляценні ад Валянціны Свірскай, пляценню макрамэ ад Марыны Ягела і ткацтву паясоў ад Вольгі Кавалеўскай, паслухаць народныя песні ў выкананні творчых калектываў «Жытніца» і «Граўжанцы» і паўдзельнічаць у побытавых танцах.

Прокрутить вверх