ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЫЦІНАНКА

Святлана Юр’еўна Сярпейка — цікавая і прыемная суразмоўца, чалавек з мноствам захапленняў. Напэўна, няма такой справы, за якую з лёгкасцю не ўзялася б жанчына. Душа Святланы Сярпейкі пастаянна цягнецца да чароўнага, «жыве» ў пошуку новых ідэй і планаў. Вось і дома і на аграсядзібе яна стварае прыгажосць навокал, упрыгожвае іх кветкамі, фотаздымкамі, карцінамі, творамі мастацтва, выцінанкай. Самабытныя работы-выцінанкі мясцовага майстра ўдзельнічаюць у выставах, арганізоўваюцца і персанальныя выставы работ майстра ў Ашмянскім раённым цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры. Святлана Юр’еўна з задавальненнем наведвае аматарскае аб’яднанне «Майстэрства рук і сэрца» і праводзіць майстар-класы для ўсіх жадаючых.

4 снежня 2024 года Міжнародны Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны прыняў у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва беларускую намінацыю: «Выцінанка, традыцыйнае мастацтва вырэзвання з паперы ў Беларусі».

Прокрутить вверх