Валянціна Мечыславаўна Пакульневіч – майстар філіяла “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры” ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”. Напрамак дзейнасці – вышыўка крыжыкам, вязанне спіцамі, штуцікам. Валянціна Мечыславаўна ўпершыню сутыкнулася з чароўным светам вязання ў свае 11 год. Яе мама ўзяла на сябе ролю настаўніка. Першае, што я звязала, узгадвае Валянціна Мечыславаўна, была ўтульная кофта. Такім чынам, вязанне стала не толькі хобі, але і важнай часткай яе жыцця.
З 2007 года працавала ў “Доме народнай творчасці і рамёстваў” в.Паляны, а з 2020 года і па сённяшні дзень у філіяле “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Ашмяны”. Валянціна Мечыславаўна адраджае традыцыю рукадзелля, ствараючы вытанчаныя карункі для ручнікоў. Кожны прадмет у калекцыі гэта не проста выраб, а гісторыя, звязаная з культурнымі традыцыямі свайго народа. Акрамя таго, майстар з’яўляецца кіраўніком гуртка “Рукадзелле”, у якім натхняе маладых рукадзельніц развіваць свае таленты.

