Сальмановіч Алена Францаўна – “Берагіня Граўжанцаў” і апантаная творчасцю жанчына, якая з’яўлянецца кіраўніком народнага сямейнага ансамбля “Граўжанцы” ДУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”. Калектыў быў заснаваны ў 1996 годзе, а за актыўную канцэртную дзейнасць і высокае выканаўчае майстэрства ў 2002 годзе яму было прысвоена званне “народны”, ён вядомы не толькі ў раёне і вобласці, але і за іх межамі. Яго прымаюць з цяплом, вылучаюць лепшым сярод іншых і на святах рэспубліканскага ўзроўню. Таленавітыя ўдзельнікі ва ўзросце ад 10 да 58 гадоў ідуць поруч не толькі па творчай сцяжынцы, але і па жыццёвым шляху, яны звязаны роднаснымі адносінамі, а Алена Францаўна бы тая руплівая пчолка ў гэтым “музычным роі”, і дзякуючы яе граматнаму творчаму падыходу, прафесіяналізму, вопыту і любові да фальклору “Граўжанцы” “частуюць” сваіх слухачоў сапраўдным “мёдам для вушэй”.

Прокрутить вверх