Першы зажыначны сноп уручылі жнейкі дырэктару КСУП «Кракоўка» Аляксандру Лукашэвічу, каб сельгаспрадпрыемства было з добрым ураджаем. Багатых намалотаў и шчаслівага жніва пажадала героям жатвы намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Кацярына Розель. Жанчыны-жнейкі падаравалі працаўнікам уборачнай кампаніі 2025 года цуда-абярэгі, упрыгожаныя жытнёвымі каласамі і кветкамі, каб засцерагчы ураджай ад вятроў і дажджоў, грому ды граду, ад нечаканай паломкі тэхнікі, і пачаставалі мякішам-скарыначкай хлеба каб набрацца моцы і сілы для плённай працы ў полі.

Прокрутить вверх