
Самае салодкае і духмянае свята лета традыцыйна праходзіць на Граўжышкаўскай зямлі. Прырода гэтай мясцовасці ўнікальная тым, што галоўнай царыцай лесу тут з’яўляецца — ліпа. Менавіта па гэтай прычыне, Граўжышкі славяцца сваімі пчалярамі, а значыць і асабліва каштоўным і карысным мёдам.
У гэтым годзе праграма свята «Граўжышкоўскі мядовы кірмаш» абяцае быць насычанай і разнастайнай!
9 жніўня з 19:00 гадзін.
Месца: Ашмянскі раён, тэрыторыя каля Сельскага клуба аг. Граўжышкі.
Вас чакаюць:
Канцэртная праграма творчых калектываў Ашмянскага раёна.
Конкурсна-гульнявая праграма.
Выстава-продаж мядовай прадукцыі і вырабаў рамеснікаў.
Святочная дыскатэка (21:00-24:00).
Чакаем вас у атмасферы ўтульнасці, прыроды і салодкіх задавальненняў! Не прапусціце магчымасць правесці дзень у кампаніі сяброў і сям’і, атрымаць асалоду ад смака сапраўднага мёда.