У рамках мерапрыемства наведвальнікаў чакала яркая і цікавая праграма, якая дазволіла кожнаму адчуць атмасферу сапраўднага мядовага кірмашу. Асноўнай часткай стаў тэатралізаваны паказ «Слава, слава пчалярам!», які раскрыў важнасць працы пчаляроў і значэнне мёда ў нашым жыцці. Гледачы з захапленнем глядзелі выступленні лепшых творчых калектываў і выканаўцаў раёна, якія здзівілі сваім майстэрствам. Мясцовыя і прыезджыя пчаляры прапанавалі шырокі выбар мёда, прадуктаў пчалярства і сувеніраў.

Для маленькіх гасцей былі арганізаваны тэматычныя гульнявыя праграмы і дзіцячая пляцоўка, дзе дзеці маглі весела правесці час, удзельнічаючы ў рознага роду конкурсах і забавах.

Прокрутить вверх