Важнае свята для кожнага хлебароба – дажынкі – адзначылi у Гальшанах.
Вядучая мерапрыемства аб’явіла, што ў гаспадарцы ўбраны апошні каласок з палёў і нагадала: “Каб жніво правесці своечасова і без страт, каб збожжа магутнай залатой ракой палілося ў засекі гаспадаркі, трэба дружна талакой узяцца за працу і тады ўсё абавязкова атрымаецца”.
Сімвалам хлебаробскай працы, багацця і сілы роднага краю – дажыначны сноп. Яго па традыцыі ўручылі старшыні КСУП “Гальшаны” Міхаiлу Iванавiчу Скаржынскаму.
З вялікім хваляваннем і адначасова гонарам за хлебаробаў кіраўнік гаспадаркі прыняў сімвал дабрабыту, багацця і гасціннасці – каравай, выпечаны з зерня новага ўраджаю.
На працягу усяго свята cвае музычныя падарункi дарылі работнiкi фiлiала «Сельскага клуба аг Гальшаны», а таксама артысты Ашмянскага раена.


