Другі дзень свята беларускага пісьменства не менш насычаны на цікавыя мерапрыемствы. На плошчы перад Лідскай дзіцячай школай мастацтваў разгарнулася яркая праграма, прысвечаная Дню беларускага пісьменства. У ліку яе ўдзельнікаў — майстры філіяла раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Ашмянскага раёна, якія дэманструюць гледачам багацце беларускіх традыцый у спалучэнні з моўнымі і літаратурнымі каранямі краіны.

Майстры прадставілі шырокі спектр уласных вырабаў. Беларускія лялькі, вязаныя цацкі, вырабы з саломы, макрамэ, карункапляценне, вышыўка на рушніках і вырабы ганчарнага мастацтва прыцягваюць увагу гасцей і жыхароў горада. Кожны выраб суправаджаецца кароткім расповедам пра сувязь канкрэтнай тэхнікі з беларускай культурай і народнай славеснасцю.

— Мы маем магчымасць паказаць, што мова і рамяство жывуць у адной скарбонцы культурнай спадчыны: без мовы цяжка захаваць аўтэнтычнасць рамёстваў, а мова без вобразнай мовы рэчаў губляе частку сваёй душы, — упэўнена загадчыца Ашмянскага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Валянціна Свірская.

Дзень беларускага пісьменства дае рэдкую магчымасць злучыць чытачоў і майстроў у адной прасторы, дзе кожны можа ўбачыць, як словы і вобразы матэрыяльна ўвасабляюцца ў прадметах побыту і мастацтва. Асабліва прыемна адзначыць, што праца нашага земляка, майстра цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, была высока ацэнена. У абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацства “Гарадзенскі сувенір” у намінацыі “Лепшая калекцыя ганчарных вырабаў” дыпломам II ступені ўзнагароджаны майстар філіяла “Раённы цэнтр рамёстраў і традыцыйнай культуры” Мар’ян Козар.

Прокрутить вверх