Сям’я Козар — жывы прыклад таго, як цяга да мастацтва і творчасці можа стаць сапраўдным генетычным кодам і аб’яднаць пакаленні. Галоўным прадстаўніком сямейнай творчасці з’яўляецца Козар Мар’ян Станіслававіч — майстар-кераміст філіяла “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры” г. Ашмяны, яго вырабы адлюстроўваюць глыбокую павагу да традыцый і непаўторную аўтарскую тэхніку.

Разам з бацькам на шлях мастацтва ступае і дачка Мілана. Якая з’яўляецца вучаніца Дзіцячай школы мастацтваў, яна пераймае ад бацькі не толькі тэхнічныя навыкі, але і шчырую любоў да творчасці. Для сям’і Козар мастацтва — гэта не проста занятак, а сапраўдны лад жыцця, які захоўвае сувязь паміж мінулым і сучасным праз сумесную дзейнасць.

Прокрутить вверх