У рамках этнаграфічнага праекта «Гутарка» паГУТАРылі з майстрамі цэнтра рамёстваў у Ашмянах пра Шчадрэц, альбо Стары Новы год. Для Вольгі Васільеўны дзень Новага года больш вядомы як Васілле. Бо паводле праваслаўнай хрысціянскай традыцыі 1 студзеня (па свецкім календары гэта 14 студзеня) — дзень святога Васіля Вялікага. Згодна беларускай фалькларыстыкі, у беларусаў-хрысціян раней напярэдадні, 31 снежня (цяпер 13 студзеня) ладзілі Васільеў вечар: са шчодрым і багатым сталом. Там павінны былі быць стравы са свініны, бо святы Васіль у нашых продкаў лічыўся заступнікам хатняй гаспадаркі ды свіней, свінаводаў. Вечар перад Новым годам на Беларусі называюць яшчэ: Шчодры вечар, Шчадруха, Шчадрэц, Багатуха, і яшчэ тоўстай, шчодрай, мясной, Багатай Куццёй. А ўсяго ў беларусаў было ў Калядна-Навагоднюю пару ажно тры Куцці, ды кожная мела свае адметнасці.


#дзеньроднагасвайго#деньродногосвоего#гутарка
#этнаграфічныпраект#ашмяны#рцрітк

