Фальклорныя пасядзелкі «У чароўны час Каляд» прайшлі на Ашмяншчыне і сабралі ў сваім коле людзей розных пакаленняў. Напярэдадні Вадохрышча пачынаўся Шчодры тыдзень. Адметнасць гэтага тыдня яшчэ і ў тым, што з ім звязана шмат забарон, павер’яў і варажбы. Што ж да варажбы, то гэтая патаемная справа тычылася не толькі моладзі, але і старэйшага пакалення. У кожнага быў свой метад яе правядзення і свой «інтарэс».
Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

Прокрутить вверх