Вельмi багата талентамi наша беларуская зямля, а таксама наша Ашмяншчына, дзе амаль у кожнай весачцы былі людзі, якiя займаліся народным рамяством, такiм як ткацтва. Гэта людзi, якiя стваралі прыгажосць сваiмi залатымi рукамi. У сельскім клубе-бібліятэцы в.Міхайлоўшчына прадстаўлены лепшыя ўзоры ткацтва, якія дэманструбцца праз калекцыю капаў. Дакрануцца да гісторыі і больш падрабязна даведацца пра аўтараў работ можна наведаўшы выставу «Саматканы цуд», якая дзейнічае з 23 студзеня па 15 лютага студзеня 2026 года.






