30 студзеня, філіял «Сельскі клуб аграгарадка Баруны», запрасіў гледачоў наведаць музычна-літаратурную гасцёўню «З любоўю да роднага краю!», у рамках праекта »Кожная пятніца -роднае, сваё». Кожнае слова было пранікнута шчырымі пачуццямі і павагай да роднага краю. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, паказалі добрыя веды ў віктарыне аб Беларусі. Беларускія прыказкі і прымаўкі, якія застаюцца актуальнымі і сёння, дапамаглі апісаць розныя праяўленні нашага жыцця. Добры настрой падтрымлівалі настаўнікі і навучэнцы філіяла дзіцячай школы мастацтваў.
#дзеньроднагасвайго #деньродногосвоего #ашмяны #сельскіклуббаруны






