

Сёння — Сусветны дзень адмовы ад мабільнага тэлефона. Адкладзіце тэхніку ўбок і знайдзіце час, каб правесці яго афлайн.
Майстры філіяла «Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры» ў якасці альтэрнатывы прапаноўваюць павучыцца традыцыйным рамёствам завітаўшы да іх у госці.
Сёння наведвальнікі знаёмяцца з тэхнікай пляцення паясоў на дошчачках.
Пояс для чалавека традыцыйнай культуры — гэта важны элемент адзення, які выконваў найперш практычную функцыю: на іх маглі вешаць ключы ад дома або кісет з махоркай. Але мала хто ведае, што паясы былі надзейным магічным сродкам ад нячыстай сілы, выкарыстоўваліся ў радзільных, вясельных і пахавальных абрадах.
Зычым вам добрага настрою і запрашаем у цэнтр рамёстваў, каб навучыцца майстэрству, а можа, нават і стварыць свой уласны паяс!
#ашмяны #ошмяны #ashmyany #дзеньроднагасвайго #деньродногосвоего

