Пампухі, хрусты! На Запусты!

Дзесьці «Запусты», а ў вёсцы Гродзі прайшла тэатралізаваная абрадавая праграма «Тлусты чацвер», дзе разам сабраліся і дзеці, і дарослыя, якія з задавальненнем пазнаёміліся з гэтай традыцыяй.

«Апошні чацвер перад Вялікім постам называлі «тлустым»: лічылася, што ў гэты дзень можна «паесці за траіх». Праз 6 дзён — Папяльцовая серада.
У былой Рэчы Паспалітай гэтыя дні называлі Запустамі, а ў праваслаўнай традыцыі — Масленіцай.
Акрамя шматлікіх тлусных і мясных страваў (вяндлінаў, кілбасаў, смажаніны) адным з сімвалаў у Тлусты чацвер былі пончыкі — да XVIII ст. іх называлі «пампухамі», а таксама «хрушчы» або інакш фаворкі. У бяднейшых сем’ях у гэты дзень елі тыя ж стравы, што і ў будні: капуснік, крупнік, верашчаку, толькі імкнуліся дадаць як мага больш тлустага». І на нашым стале было багата пачастункаў, якія прываблівалі гасцей сваім выглядам і здобным пахам.

#сельскіклубгродзі #ашмяны #колачасу #тлустычвартак #абрады

Прокрутить вверх