Фальклорна-забаўляльная праграма «У Граўжышках гармонік грае — адпачыць усіх запрашае» прайшла ў сельскім клубе аграгарадка Граўжышкі.

Мода – з’ява непрадказальная і капрызная, а пра густы і наогул не спрачаюцца. Але заўсёды будзе ў модзе гармонік, які грае і бярэ за душу або баян… Цымбалы, якія лашчаць слых і мілагучная скрыпка. І калі на вялікую ці маленькую сцэну выходзіць выканаўца народнай песні, не застаецца раўнадушных, тэмпература настрою падскоквае да адзнакі «радасць ад сустрэчы». Тлумачэнне, на мой погляд, відавочнае: прываблівае сапраўднасць і прыцягненне да вытокаў… але найбольш радуе тое, што маладое пакаленне прымае актыўны ўдзел.

#роднаесваё #родноесвоё #культураошмянщины #сельскіклубгоаўжышкі #ашмяны #ошмяны

Прокрутить вверх