Родная мова — аснова нацыянальнай ідэнтычнасці, багацце, якое трэба шанаваць. Класікі беларускай літаратуры падкрэслівалі, што мова звязвае пакаленні, дае сілу народу і з’яўляецца самым каштоўным скарбам.

У сельскім клубе аграгарадка Кракоўка прайшла пазнавальная праграма для дзяцей: «Пагуляем у роднае слова», прысвечанае Дню роднай мовы.
Удзельнікі разам шукалі адказы на пытанні, разгадвалі загадкі, складалі словы і выразы на беларускай мове, гулялі ў народныя гульні, вучыліся танцам і
гаварылі пра традыцыі.  Мерапрыемства стала не толькі займальным, але і карысным – яно дапамагло пашырыць веды пра беларускую мову і культуру, а кожны ўдзельнік атрымаў задавальненне ад актыўнага ўдзелу.

#дзеньроднагасвайго#деньродногосвоего#дзеньроднаймовы
#ашмяны#ошмянырцк
#сельскіклубкракоўка

Прокрутить вверх