Літаратурна-музычная гасцёўня «Паэзія ў душы» адбылася для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Для тех, кому за…». На мерапрыемстве гучалі вершы як знакамітых беларускіх аўтараў, таксама і самадзейных пісьменнікаў Ашмяншчыны, творчыя нумары артыстаў раённага цэнтра культуры і Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Усе прысутныя ў чарговы раз згадзіліся, што прыгажэй і мелагучней мовы за беларускую — няма!

#роднае_сваё #ашмяны_культура #кожная_пятніца_роднае_сваё

Прокрутить вверх