Для многіх беларусаў пятніца – гэта не проста завяршэнне працоўнага тыдня, а магчымасць адпачыць, набрацца сіл і атрымаць асалоду ад чагосьці прыгожага. І калі ў горадзе гучыць музыка, то пятніца становіцца сапраўдным святам.
А калі гэта музыка ў выкананні салістаў аднаго з найлепшых аркестраў краіны – Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга, то гэта ўжо падзея, якую нельга прапусціць.
Апошняя пятніца зімы падарыла нам менавіта такі падарунак – канцэрт салістаў заслужанага калектыва “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга». Гэта не проста выступленне, а сапраўднае свята музыкі, якое аб’яднала таленавітых выканаўцаў і ўдзячных слухачоў у адзіным парыве эмацыйнага ўздыму.





