«Ад прадзедаў да нашых дзён» — такую назву атрымала выстава, якая адкрылася сёння ў сельскім клубе вёскі Будзенаўка.
Экспанаты старадаўняга сялянскага інтэр’еру, прылады працы, прадметы побыту, тканыя, саламяныя і драўляныя вырабы, вышыўка і карункі прадстаўлены на выставе, якая будзе дзейнічаць у клубе з 6 па 29 сакавіка 2026 года.
Трапіўшы ў залу, убраную ў стылі традыцыйнай сялянскай хаты вы зможаце даведацца пра прызначэнне сярпа, цэпа, маслабойкі, прасніцы, калаўрота і іншых рэчаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі ў сваім побыце, убачыць дываны і посцілкі, створаныя ткачыхамі Ашмяншчыны.
Сардэчна запрашамем у падарожжа ў мінулае!

#дзеньроднагасвайго#деньродногосвоего
#будзёнаўка
#ошмянскийрцк

