Фотачэлендж аб прыгажосці традыцый, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Вясна ў беларускай традыцыйнай культуры — гэта не проста змена пары года, а час адраджэння жыцця, які непарыўна звязаны з вобразам жанчыны як захавальніцы ачага, мудрасці і жыццёвай сілы
Вясна і жанчына зліваюцца ў адзіны вобраз, які сімвалізуе пачатак, любоў і вечнае абнаўленне. Жанчыны Ашмяншчыны — гэта не толькі мудрасць, прыгажосць і грацыя, гэта крыніца натхнення, што з’яўляецца важным фактарам для стварэння моцнай сям’і.










