Праграма ў першы дзень была вельмі насычанай, так як пачаткам тыдня стала правядзенне практыкума для кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў клубных устаноў «Фальклор і сцэна».
У рамках практыкума адбылася фальклорная праграма восеньскага цыклу «Вячоркі на Пакровы» ў сельскім клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны, якая была выбрана не выпадкова, бо менавіта ў гэты перыяд пачыналі складацца пары і хлопцы з дзяўчатамі маглі прыгледзецца адзін да аднаго.
Абышоўшы іншыя моманты вяселля, ўвазе спецыялісты, а таксама гледачы завіталі ў этнагасцёўню ў сельскім клубе аграгарадка Кракоўка, дзе была прадстаўлена рэканструкцыя элемента вясельнага абраду «Дарэнне маладых».
Госці адорвалі маладых, спявалі, танцавалі, а сваточкі частавалі ўсіх вясельным караваем.











