На Ашмяншчыне ўжо стала сімвалічным закрываць Тыдзень традыцыйнай культуры Сёмухай. Вось і цяпер мы адправіліся ў вёску Гродзі, каб завіць бярозкі, наплесці з іх вянкоў, абарваць лісточкі з Кусты, пакуміцца, ды пачаставацца яешняй…
Сёмуха (Троіца, Зелянец) — гэта старажытнае беларускае народна-каляндарнае свята, якое сімвалізуе развітанне з вясной і сустрэчу лета. Яно адзначаецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня (на сёмым тыдні, адсюль і назва) і супадае з хрысціянскім днём Святой Троіцы. Гэта свята найвышэйшага росквіту прыроды, ушанавання зямлі, зелені і продкаў.










