Філіял “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры” наведалі госці з летніка ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа”, для якіх была праведзена аглядная экскурсія “Спадчына маіх бацькоў”. Удзельнікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з народнымі рамёствамі і традыцыямі . Пасля гэтага для дзяцей правялі майстар-клас “Лепка з гліны”, дзе кожны мог адчуць сябе сапраўдным майстрам.


