Філіял “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры” наведалі госці з летніка ДУА “Кальчунская сярэдняя школа” і ДУА “Сярэдняя школа №1». Для якіх была праведзена аглядная экскурсія “Спадчына маіх бацькоў”, дазволіла дзецям пагрузіцца ў гісторыю роднага краю, даведацца пра традыцыйныя рамёствы, побыт і звычаі нашых продкаў. Працягам сустрэчы стаў майстар-клас «Лялька-абярэг». Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў дзеці змаглі зрабіць сваімі рукамі традыцыйную ляльку-абярэг, якая здаўна лічылася сімвалам дабрабыту і абароны.
#ошмяны_культура
#ошмянский_рцк



