Калісьці ў 80-я гады мінулага стагоддзя цяплічная гаспадарка ў Кракоўцы была адзіным месцам у Ашмянскім раёне, дзе можна было набыць жывыя кветкі, што і паслужыла ідэяй правядзення свята кветак «Кветкавая феерыя».
17 ліпеня 2026 года а 19 гадзіне ў аграгарадку Кракоўка адбудзецца «ВЯСЕЛЬНАЯ КВЕТКАВАЯ ФЕЕРЫЯ».
Дзея, якую ўбачаць гледачы прысвечана рамантычным адносінам, сімвалам якіх былі кветкі. Усё пачнецца з адной простай «той самай» кветкі, якая прыводзіць да сапраўднага кахання і стварэння новай сям’і. Кожны з гасцей стане сведкам вясельнай традыцыі і перанясецца ў свет рамантыкі, надзеі і натхнення. І як і прынята на Ашмяншчыне, калі ў вёсцы вяселле, усе хто прыйдуць віншаваць маладых будуць запрошаны на танцы.
Дадай яшчэ адну ФАЙНУЮ ПЯТНІЦУ ў капілку ТВАЙГО ЛЕТА!
