У абласным фестывалі “Кераміка Крэва” прымаюць удзел майстары філіяла “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры”.Госці свята з цікавасцю разглядаюць унікальныя аўтарскія працы і набываюць самабытныя сувеніры. Нашы ўмельцы не толькі прэзентуюць свае лепшыя вырабы, але і ахвотна перадаюць вопыт захавання традыцыйных рамёстваў усім жадаючым.

