Народны тэатр гульні і забаў “Серпанцін” чарговы раз пацвердзіў свой высокі творчы ўзровень. Калектыў прыняў удзел у абласным адкрытым фестывалі гульні “Карнавал весялосці”, які праходзіў у гарадскім пасёлку Воранава, дзе быў удастоены дыплома “За лепшую аўтарскую праграму”. Фестываль сабраў самых крэатыўных арганізатараў вольнага часу з усёй вобласці, каб падзяліцца новымі ідэямі, зарадзіць публіку пазітывам. І калектыву з Ашмянскага раёна гэта ўдалося.

