У філіяле “Сельскі клуб аг. Станцыя Ашмяны” адбылася фальклорна-гульнявая праграма “Бабуліны казкі”. Работнікі культуры стварылі для маленькіх і дарослых гасцей сапраўдную атмасферу беларускай гасціннасці. Хлапцы і дзяўчынкі з захапленнем слухалі народныя казкі, мудрыя прымаўкі і гісторыі, якімі з імі дзяліліся бабулі. Асаблівы задор святу надалі вясёлыя народныя гульні і забавы, у якіх дзеці ўдзельнічалі разам, паказваючы спрыт і кемлівасць.

Прокрутить вверх