Філіял “Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры” наведалі вучні з ДУА “Гімназія №1 г. Ашмяны”. Для маленькіх гасцей была арганізавана аглядная экскурсія “Спадчына маіх бацькоў”. Дзеці з цікавасцю слухалі пра побыт і рамёствы нашых продкаў, разглядаючы ўнікальныя экспанаты. Працягам сустрэчы стаў майстар-клас па саломапляценні “Птушка шчасця”.




