З 2 па 6 лістапада 2026 года запрашаем групы наведаць Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры ў Ашмянах, дзе кожны наведвальнік можа паспрабаваць сябе ў якасці рамесніка.

Майстры цэнтра будуць даваць майстар-класы па розных накірунках дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сярод якіх саломапляценне, макрамэ, лепка з гліны, ткацтва на дошчачках, валянне з воўны, вязанне штуцікам і інш.

5 дзён майстры будуць вашымі праваднікамі ў лабараторыю рамёстваў.

У сучасным свеце, дзе за чалавека ўсё робяць машыны і гаджэты, уменне ствараць сваімі рукамі прыгожыя і функцыянальныя рэчы набывае новы сэнс.

Кошт квітка: 2 руб/чал.

Чакаем вас па адрасе: г. Ашмяны, вул. Савецкая, 83

Прокрутить вверх