Ашмянскі край багаты на таленты! Валянціна Горыд, загадчыца філіяла «Сельскі клуб в. Будзёнаўка», не толькі аддана працуе, але і выдатна гатуе. Яе хатні сыр стаў сапраўднай візітнай карткай Ашмянскага раёна.
Захоўвайце просты і правераны рэцэпт гэтага далікатнага пачастунку:

Інгрэдыенты:

  • Малако (3,2%) — 1 л
  • Смятана (20%) — 200 мл
  • Яйкі — 3 шт.
  • Соль — 1 ч.л.
  • Кмен або зеляніна — па гусце

Прыгатаванне:

  1. У каструлю з тоўстым дном наліце малако, пасаліце і давядзіце амаль да кіпення.
  2. Асобна ўзбіце яйкі са смятанай (не вельмі моцна) і тонкім струменьчыкам увядзіце ў гарачае малако, пастаянна памешваючы.
  3. Гатуйце на павольным агні 7–8 хвілін, пакуль не аддзеліцца сыроватка і не з’явяцца буйныя шматкі.
  4. Адкіньце масу на марлю, дайце сцячы вадкасці (тут можна дадаць кмен).
  5. Трохі астудзіце, добра адцісніце, пакладзіце пад гнёт і пакіньце ў лядоўні на 6–8 гадзін.
    Смачны хатні сыр гатовы! Прыемнага апетыту!
Прокрутить вверх