«Яблычны» дзень падарыў гасцям добры настрой і шмат яркіх сакавітых уражанняў!
Нездарма народнае гулянне лічыцца народным, бо менавіта «Яблычны фэст» аб’яднаў жыхароў Навасёлак і бліжэйшых населеных пунктаў пад час вясёлых спаборніцтваў, гульняў і конкурсаў. На свяце гучалі песні лепшых выканаўцаў і калектываў Ашмянскага раёна, працавала выстава-продаж работ майстроў аддзела раместваў і традыцыйнай культуры г.Ашмяны.
У гэты дзень Навасёлкі сталі эпіцэнтрам святочнага настрою!