У рамках раённага марафона памяці «Сёстры Хатыні» прадстаўнікі ўстаноў Ашмянскага раёна наведалі месца спалення фальварка Марыямпаль.

16 ліпеня 1942 года нямецкія карнікі закрылі ў доме уласнікаў хутара — сям’ю Гарлуковіч, 3-х жыхароў вёскі Труханы і хлопчыка-пастушка з Гудагая, а затым падпалілі. Прычынай карнай акцыі стала дапамога збеглым ваеннапалонным з лагеру, які размяшчаўся на станцыі Гудагай. Вядома, што адзін з палонных уцякаў паўз поле, дзе і быў расстраляны. На сённяшні дзень дакладная лічба забітых у той ліпеньскі дзень на хутары Марыямпаль не высветлена…

Данінай памяці ахвярам генацыду з’явілася акцыя, арганізаваная філіялам «Сельскі клуб в. Гродзі «, удзельнікамі з’явіліся: старшыня Гродзінскага сельскага выканаўчага камітэта, супрацоўнікі сельскай бібліятэкі в. Гродзі, Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.К. Багушэвіча, Ашмянскага раённага ваеннага камісарыята, жыхарка в. Труханы Прыбыльская Т.І.
