У філіяле “Сельскі клуб аг. Кальчуны” прайшлі вячоркі “Гавеем па-кальчунску”. Традыцыйна, у аўторак, напярэдадні Вялікага посту, паводле календара каталіцкіх свят і пастоў адзначаюцца “Загаўліны”. Здаўна вяскоўцы збіраліся ў адной хаце, прыносілі з сабой пачастункі каб справіць “прабачальную бяседу”, павесяліцца, патанцаваць, пакаштаваць усякіх прысмакаў ад гаспадара і гаспадыні. У гэты вечар трэба было сем разоў паесці, каб сем тыдняў пасціцца. Але самая галоўная ўвага прыкавана да маладога халастога хлопца, якому на нагу прывязваюць калодку. А чапляе яе незамужняя дзяўчына. Каб пазбавіцца ад «нязручнасці», халасцяку трэба адкупіцца — песняй, танцам або грашыма. Кульмінацыяй свята стала «засціланне» стала абрусам і кажухом для дабрабыту і ладу ў сям’і.




#дзеньроднагасвайго #деньродногосвоего #сельскіклубкальчуны #ашмяны #ошмянырцк

