У філіяле “Сельскі клуб в. Гродзі”адбылося адкрытае пасяджэнне клуба выхаднога дня (60+) “Адпачываем разам” і творчая сустрэча “Рамяство для душы” з майстрам па саломапляценні В. К. Свірскай і майстрам па вырабе кошыкаў з ратанга і вырабе гіпсавых сувеніраў М.М. Печкур.
Саломапляценне — гэта рамяство па стварэнні фігурак і ўпрыгожванняў з натуральнай саломкі. Яно патрабуе цярпення і дакладнасці, а гатовыя вырабы адрозніваюцца арыгінальнасцю і цеплынёй.
Пляценне кошыкаў з ротанга — гэта мастацтва, якое патрабуе спрыту і ўвагі да дэталяў. Гэтыя вырабы не толькі практычныя, але і служаць упрыгожваннем інтэр’еру, захоўваючы традыцыйныя прыёмы працы з прыроднымі матэрыяламі.





