У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» у філіяле “Сельскі клуб в. Будзёнаўка” адбылася фальклорна-забаўляльная праграмма “Вярба б’е”. Вялікдзень — свята, карані якога сыходзяць у глыбокую старажытнасць. За тыдзень да свята вернікі адзначалі Вербную нядзелю — дзень, калі свяцілі галінкі вярбы. Асвячонай вярбой лёгка білі ўсіх членаў сям’і са словамі “Не я б’ю, вярба б’е, за тыдзень вялікдзень”.
Галоўны сімвал Вялікадня – яйка, у якім увасоблены народныя ўяўленні аб жыцці, сонцы, вясновым абуджэнні прыроды, перамозе жыцця над смерцю.
Адной з асаблівасцяў Вялікадня з’яўляецца хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў дома са святам, жадалі ім здароўя, добрага ўраджаю ў полі.







