Вяселле на Ашмяншчыне — гэта самабытны пласт беларускай народнай спадчыны, які сумяшчае глыбокія хрысціянскія традыцыі, старажытныя народныя абрады і мясцовы заходнебеларускі каларыт. У раённым цэнтры рамёстваў адкрылася выстава «Вяселле ў маёй вёсцы», якая суправаджаецца экспазіцыяй «Арнаменты памяці ў вясельным куфары». Тут сабрана цэлая калекцыя старых фотаздымкаў, з якіх на нас пазіраюць прыгожыя «маладыя» і іх госці. На выставе можна ўбачыць вясельныя строі нявесты 80-90-х гг., а таксама «пасаг». Пасаг — люстэрка жанчыны, той чароўны куфар у якім знаходзяцца самыя важныя і патрэбныя рэчы любой маладзіцы, яны паказваюць яе статус, працавітасць і выхаванне.










