У філіяле «Раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры» прайшла школа-вучоба для спецыялістаў клубных устаноў «Традыцыйны строй і этыкет паводзін у традыцыйным і народным касцюме».
Ільняное белае адзенне, кроенае з прастакутнай саматканай тканіны, усё жыццё суправаджала чалавека. У бліскуча-белую кашульку апраналі продкі немаўля, а ў па-майстэрску вышытай чырвоным арнаментам кашулі апускалі ў магілу нябожчыка. Глыбока і паэтычна сказала пра тое простая сялянка, жадаючы быць пахаванай ва ўборы сваёй маладосці, каб паводле яе прыгожай задумы, продкі пазналі, «хто яна, хто мы як народ».






