Раённы краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча далучыўся да Тыдня традыцыйнай культуры. Для школьнікаў прайшоў музейны занятак «Талент быць беларусам». З чаго складаецца гэты талент? Здольнасці прарастаць насуперак, адчування мовы і слова, глыбокай сувязі з каранямі, павагі да іншых і талерантнасці… Сваім талентам, які праяўляецца праз валоданне традыцыйным рамяством падзялілася і Валянціна Казіміраўна, носьбіт НКС «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення».









