У Год беларускай жанчыны так сімвалічна нагадаць пра такую традыцыю як Маёвыя набажэнствы.
Адзін з самых прыгожых і любімых элементаў народнай пабожнасці — гэта традыцыйныя каталіцкія малітвы, якія на працягу мая штодзённа праводзяцца ў храмах, ці каля прыдарожных каплічак і крыжоў у гонар Панны Марыі.
Месяц май здаўна лічыцца сімвалам адраджэння прыроды і прыгажосці, таму ў хрысціянстве ён быў сімвалічна прысвечаны Маці Божай. Традыцыя «Мая» сфарміраваліся ў Італіі на пачатку XVII ст., а на беларускіх землях стала шырока распаўсюджвацца ў XIX стагоддзі і яшчэ захоўваецца да нашага часу, хоць і не так трывала.
На сённяшні дзень у Ашмянскім раёне ўжо можна пералічыць на пальцах тыя вёскі, дзе збіраюцца на «Май» каля крыжа, але якая атмасфера там пануе…
Маёвыя набажэнствы — гэта ўнікальная магчымасць праз малітву, спеў і ціхую асабістую размову даверыць Нябеснай Маці свае справы і клопаты.





