Ашмяншчына знакамітая сваімі людзьмі, адным з якіх лічацца Крыштаф Дарагастайскі. У Мураванай Ашмянцы ў яго была друкарня, дзе выйшла ў свет кніга аб конях «Гіпіка». Пад эгідай абласнога праекта «Вяселле па беларускім канонам» у аг. Мураваная Ашмянка адбылося СВЯТА ДОБРАГА СУСЕДСТВА «ЗЕМЛЯКІ» або «ВЯСЕЛЛЕ НА КОННЫМ ДВАРЫ». У аснову мерапрыемства лягла гісторыя пра тое, як даўней у гэтым гістарычным месцы жыццё было непарыўна звязана з коньмі.
Свята ўзнавіла гэты шлях: ад ушаноўвання каня-працаўніка да стварэння новай сям’і, якая становіцца асновай добрасуседскіх адносін.
Пад час вяселля ўзнагародзілі і мясцовых жыхароў за лепшы двор, адзначылі лепшых суседзей, даўгажыхароў, шматдзетных… Сакрэтам доўгага і шчаслівага сумеснага жыцця падзялілася пара, якая ў гэтым годзе святкуе 50-гадовы юбілей вяселля. Сабраліся суседзі, гулялі ўсёй вёскай!



















