Удзельнікі фальклорна-інструментальнага ансамбля «Граўжышкоўскія музыкі» прымаюць удзел у рэгіянальным фестывалі народнай інструментальнай музыкі «Іграю як знаю, скачу як хачу» у аг.Жодзішкі. У рамках фестывалю таксама прайшоў семінар-практыкум «Захаванне і папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Смаргоншчыны: вопыт, механізм развіцця» з удзелам прадстаўнікоў Ашмянскага раёна. Сярод гасцей Козенка Мікола Аляксеевіч — збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог, арганізатар фальклорных фестываляў «Беларуская полька», «Берагіня», «Мяцеліца». Сёння Мікалай Козенка з’яўляецца лідарам у даследаванні і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры.





