Сёння на семінары Козенка Мікола Аляксеевіч сказаў: «Любую працу робяць асобы. Чалавек жыве, калектыў працуе, справа рухаецца — пра гэта трэба пісаць…». Пішам пра прадстаўнікоў з Ашмяншчыны на свяце побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод». Ашмянскі раённы цэнтр культуры сёння прадставілі 2 пары:
у дзіцячай катэгорыі — Маліноўская Соф’я і Бенедзісюк Георгій, якія танцавалі «Какетку», «Вераб’я», «Ой-ру» і «Падыспань»,
у дарослай — Бенедзісюк Дзіяна і Шчучка Міхаіл станцавалі для журы «Суботу», «Ночку», «Матлёт» і «Каробачку».
Соф’я Маліноўская і Георгій Бенедзісюк узнагароджаны ДЫПЛОМАМ 1 СТУПЕНІ ў узроставай катэгорыі ад 11 да 17 год.



