Спрадвеку зямля лічылася матухнай-карміцелькай. На яе ўскладвалі  свае спадзяванні, ёй кланяліся і шмат шчыравалі ў полі — і зямля спаўна аддзячвала  багатымі ўраджаямі. Адным з такіх  і былі «Зажынкі».  Гэты старажытны абрад ужо стаў традыцыйным для гальшанцау. Таму 25 лiпеня 2026 года яго  ладзілі на адным з палеткаў КСВК “Гальшаны”.

Тут прысутнічалі кіраўнікі, спецыялісты i  вядома ж, самыя галоўныя яго ўдзельнікі – хлебаробы. Першым павіншаваў хлебаробаў з пачаткам жніва, дырэктар КСВК » Гальшаны» Мiхаiл Iванавiч Скаржынскi,пажадаў усім важкіх намалотаў , здароўя і плённай працы.Жнейка уручыла першы сноп гаспадару калгаса які старадаунiм традыцыям быў тройчы падкiнутуты у гору ,каб жніво прайшло без страт. Паблагаславілi хлебаробаў на пленную працу ксендз Багуслау i  айцец Уладзiмiр. А таксама цудоуны настрой дарыу каллектыу фiлiала «Сельскi клуб аг. Гальшаны «, пажадалi каб надвор’е не падводзiла і было больш сонечных дзён . Спадзяёмся на багаты ураджай. У добры шлях, хлебаробы!

Прокрутить вверх