Работнікі ДУК «Ашмянскі раённы цэнтр культуры» прынялі ўдзел у абласным турыстычным злёце ў г. Ваўкавыск. Яны ўвайшлі ў склад каманды ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» і паказалі яркую тэатралізаваную пастаноўку, якая аб’ядноўвае традыцыі, культуру і духоўную сілу роднага краю.

Тэма конкурса “Быт турыста” — “Год беларускай жанчыны”

. На шляху каманды сустракалася жанчына — сімвал зямлі Ашмянскай. Яна правяла ўдзельнікаў праз чатыры этапы, якія адлюстроўваюць важныя моманты жыцця чалавека:

Першы этап — дзяцінства, сімвалізуе чысціню і бесклапотнасць.

Другі — юнацтва, прадстаўленая маладой дзяўчынай, якая ўвасабляе прыгажосць і натхненне.

Трэці — матчына сіла і мудрасць, сімвал клопату.

Чацвёрты — мудрасць старэйшых, традыцыі і духоўная энергія роду.

Гэты шлях паказаў, што галоўная сіла краіны — у сэрцы кожнага, хто захоўвае і любіць свае карані

У намінацыі “Быт турыста” перамогу атрымала каманда Ашмянскага раёна!

Прокрутить вверх