У сельскім клубе аграгарадка Баруны прайшло адкрытае паседжанне аматарскага аб’яднання «Гаспадынька».
Сустрэча ладзілася ў фармаце музыкальна-літаратурнай гасцёўні пад красамоўнай назвай «Дамская тэрыторыя».


Асаблівую значнасць мерапрыемству надало тое, што яно было прысвечана Году беларускай жанчыны. Удзельніцы і госці імпрэзы сабраліся разам, каб пагаварыць пра адметную ролю жанчыны ў захаванні сямейнага ачага, нацыянальных кулінарных традыцый і культурнай спадчыны.
Адной з самых жывых і цікавых частак сустрэчы стаў абмен гаспадарчым досведам.





Гаспадыні абмяркоўвалі правераныя часам і новыя арыгінальныя рэцэпты марынадаў, сочыва і салатаў, а таксама спосабы захаваць вітаміны да вясны. Карысныя парады чаргаваліся з цёплымі творчымі нумарамі. Утульная атмасфера, шчырыя размовы за кубкам гарбаты і жывая музыка падарылі ўсім прысутным незабыўныя эмоцыі і сапраўдны зарад натхнення.